12.02.2018 / 14:26

Чалавечы чэрап і косткі знайшоў жыхар Камянеччыны па дарозе на рыбалку ФОТА

11 лютага паблізу вёскі Расна Камянецкага раёна мясцовы жыхар, вырашыўшы зрэзаць шлях па дарозе на рыбалку праз поле, выявіў чалавечыя касцяныя парэшткі.

Са слоў мужчыны, на касцяны фрагмент ён наткнуўся выпадкова, закрануўшы яго нагой, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Парэшткі забрала міліцыя, прызначылі экспертызы.

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў у пасляваенны перыяд на тэрыторыю, дзе знайшлі косткі, звозілі зямлю, з-пад разбуранай мясцовай царквы.Таму, магчыма, гаворка ідзе аб пахаванні святара.

Праводзіцца праверка.

УШ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру