12.02.2018 / 15:48

Пачаліся суды над меркаванымі шпіёнамі: у Мінску судзяць украінскага, у Чарнігаве — беларускага 7

12 лютага ў Беларусі і ва Украіне пачаліся працэсы над падазраванымі ў шпіянажы. У Мінску разглядаюць справу ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, а ў Чарнігаве — беларуса Юрыя Палітыкі.

Справу Шаройкі разглядае Вярхоўны суд. Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

Нагадаем, што карэспандэнт «Украінскага радыё» ў Беларусі Павел Шаройка знік у Мінску. Яго сям’я і калегі заявілі, што Шаройку затрымалі 25 кастрычніка, але яны не агучвалі гэта спадзяючыся, што дыпламатычныя высілкі па вызваленні дадуць плён. Украінскі консул, якога пусцілі да журналіста, паведамляў, што Шаройка знаходзіцца ў СІЗА КДБ — яго вінавацяць у шпіянажы, ён пад следствам.

У выніку, Шаройку выставілі абвінавачванне ў шпіянажы, КДБ заявіла, што журналістыка толькі прыкрыццё, насамрэч Шаройка кадравы разведчык і мае званне палкоўніка.

Цяпер Шаройку пагражае да 15 гадоў.

У гэты ж дзень пачалося судовае пасяджэнне ва ўкраінскім Чарнігаве. Там абвінавачваюць беларуса Юрыя Палітыку. Праўда, працэс не закрыты.

Палітыку затрымалі 16 чэрвеня на ўукраінска-беларускай мяжы. Яго знялі з аўтобуса «Чарнігаў—Гомель» і змясцілі ў СІЗА. Украінскі бок заявіў, што Палітыка нібыта збіраў сакрэтную інфармацыю пра дэталі антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, а звесткі захоўваў на карце памяці свайго мабільніка.

Юрыя Палітыку вінавацяць, як і Шаройку, у шпіянажы, яму пагражае, таксама як і Шаройку, да 15 гадоў.

УШ

0
NavuchencaBK / Адказаць
12.02.2018 / 15:58
Карацей, ідзе да паказальнага абмену?
0
Понеслось / Адказаць
12.02.2018 / 16:07
Не стыдно ???
0
факты / Адказаць
12.02.2018 / 16:20
NavuchencaBK,кстати да, забыл добавить ещё одну : засылка КГБ на территорию Украины именно показательно белорусского гражданина с целью шпионить в военных интересах РФ, это скажем всё равно что СБУ заслало бы на территорию Беларуси своего сотрудника шпионить в военных интересах США или Польши. Вот до чего докатились. Однако раcчёт был вовсе не на то, что он там добудет какие либо сведения, а на его провал и арест. А задача всё та же. Ну а здесь в рамках всё той же задачи поставленной в Москве пришлось симитировать якобы передачу Шаройко секретных сведений через своё подставное лицо ,но поскольку дело липовое процесс в Верховном суде закрыли, хотя непонятно зачем? Ведь те сведения которое якобы передали видел даже самый последний бомж в РБ.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру