12.02.2018 / 17:30

У Гродне на месцы будучага гандлёвага комплексу будаўнікі знайшлі парэшткі салдат 1

У нядзелю 11 лютага на будаўнічай пляцоўцы гандлёва-забаўляльнага комплексу, падчас работ па ўстаноўцы шумаахоўных экранаў, работнікі знайшлі парэшткі, як мяркуецца, траіх салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе Hrodna.life.

Усе работы на месцы знаходкі былі прыпыненыя. На месца прыбылі кіраўнікі будаўніцтва, а таксама пра інцыдэнт паведамілі ў міліцыю, Следчы камітэт і Камітэт судовых экспертыз.

«Парэшткі, а таксама вайсковую амуніцыю, выявілі нашы будаўнікі, калі капалі шурфы для ўстаноўкі шумаахоўных экранаў. Коўш экскаватара разам з зямлёй дастаў усё гэта, — распавядае маркетолаг гандлёва-забаўляльнага комплексу Сяргей Іваноў. — Здзіўленне, вядома, было неверагоднае — такія знаходкі не кожны дзень адбываюцца. Мы паставіліся з усёй увагай і паведамілі зацікаўленым службам.

Мы лічым, што гэта вельмі важная знаходка і з усёй павагай ставімся да знойдзеных парэшткаў. Упэўненыя, што пасля ўсіх экспертыз яны будуць належным чынам перапахаваныя, а родныя загінулых змогуць даведацца пра лёс тых, хто загінуў. На шчасце, супрацоўнікі Камітэта судовых экспертыз выявілі ў зямлі адзін з салдацкіх медальёнаў, якія байцы насілі пры сабе ў Вялікую айчынную».

На час усіх археалагічных экспертыз будаўнічыя работы на ўчастку будуць прыпыненыя. На тэмпах будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра гэта не адаб’ецца — парэшткі былі знойдзены ў баку ад асноўнай будаўнічай пляцоўкі.

1
ВК / Адказаць
12.02.2018 / 20:37
Заменить Великую Отечественную на Вторую Мировую так как Гитлер и Сталин были союзниками в 1939-1941гг
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру