12.02.2018 / 17:45

Ад сёння ў Малдове забароненыя расійскія навінныя тэлепраграмы 37

У панядзелак, 12 лютага, набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб тэлебачанні і радыё, якія забараняюць малдаўскім тэлеканалам паказваць расійскія навіны і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, паведамляе NewsMaker.

Каардынацыйная рада па тэлебачанні і радыё Малдовы правядзе маніторынг тэлеканалаў, каб праверыць, ці выконваецца заканадаўства. «Гэта будзе раптоўны маніторынг, каб тэлеканалы не ведалі, калі мы будзем іх правяраць. І мы зробім гэта вельмі хутка», — адзначылі ў радзе.

Закон, які забараняе рэтрансляцыю ў Малдове расійскіх навін, быў апублікаваны 12 студзеня. СМІ далі 30 дзён, каб прывесці сваю дзейнасць у адпаведнасць з новымі аўдыявізуальнымі нормамі. За парушэнне закона прадугледжаны санкцыі ў выглядзе штрафаў і пазбаўлення ліцэнзіі.

76
Артур / Адказаць
12.02.2018 / 17:58
Боятся Дадона и России.

2
Валерый / Адказаць
12.02.2018 / 18:01
Трэба і нам падумаць.
2
ра / Адказаць
12.02.2018 / 18:09
добра
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру