У iOS 12 Apple засяродзіцца на надзейнасці і прадукцыйнасці, але ўсё ж увядзе ў сістэму некалькі новых функцый. Сярод іх, напрыклад, Animoji для iPad, якія з'явяцца дзякуючы камеры Face ID ў новай мадэлі планшэта, якую, як мяркуецца, выпусцяць у 2018 годзе.

Новая версія iOS атрымае назву Peace («Мір»). З'явіцца падтрымка ўніверсальных дадаткаў, якія будуць працаваць на iPhone, iPad і Mac. Таксама iOS 12 атрымае паляпшэнні для функцыі «Не турбаваць» і рэдызайн ўбудаваных дадаткаў.

Будуць перапрацаваныя хатнія экраны для iPhone, iPad і CarPlay. На iPad, як паведамляецца, можна будзе адкрываць некалькі вокнаў унутры аднаго дадатку і запускаць вокны аднаго і таго ж дадатку ў рэжыме split view (рэжым размяшчэння некалькіх дадаткаў на экране адначасова). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?