12.02.2018 / 18:36

У Слуцку хлопец даведаўся, што яго дзяўчына цяжарная, ад радасці зламаў бетонны плот і сустрэў 20-годдзе ў ізалятары 17

Малады чалавек адседзеў трое сутак у ізалятары, а плот абяцаў гаспадару аднавіць, паведамляе «Інфа-Кур'ер»

7 лютага трое маладых хлопцаў адпачывалі ў рэстаране. Пасля таго, як ўстанова зачынілася, маладыя людзі выйшлі на вуліцу. Там па незразумелых прычынах 20-гадовы хлопец зламаў плот — пашкодзіў чатыры бетонныя пліты.

Калі супрацоўнікі прыехалі, гаспадар плота паказаў на траіх хлопцаў. Маладыя людзі хамілі і груба лаяліся, усе трое былі п'яныя. Каля плота знайшлі след ад абутку 20-гадовага хлопца. Яго і забралі ў міліцыю.

Малады чалавек прызнаўся, што плот зламаў ад радасці, калі даведаўся, што яго дзяўчына цяжарная. Паводле яго слоў, двое яго прыяцеляў плот не ламалі, а проста стаялі побач.

Хлопца пасадзілі на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання. Там ён і адсвяткаваў свой 20-ы дзень нараджэння.

11
Случак / Адказаць
12.02.2018 / 18:46
Красава. Знай слуцкiх!
3
Jazz / Адказаць
12.02.2018 / 18:55
> 20 лет
> от радости

2
Да уж... / Адказаць
12.02.2018 / 18:57
Прям какая-то национальная традиция формируется. Бетонные заборы летят в хлам и в горе и в радости. То в Мозыре девчата размялись поругавшись, сейчас в Слуцке будущий отец выплеснул переизбыток счастья. А заборов таких у нас с запасом, на любой торжественно случай хватит!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру