На сайце ведамства паведамляецца, што 9 лютага супрацоўнікі аддзялення Жабінкаўскай ДАІ ажыццяўлялі нагляд за бяспекай дарожнага руху. Паблізу вёскі Булькава каля 16.40 імі быў спынены аўтамабіль «Фальксваген Джэта».

Лябедзька нібыта праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ паказаць дакументы на аўтамашыну і пасведчанне кіроўцы.

ДАІ сцвярджае, што тэрмін дзеяння пасведчання Анатоля Лябедзькі скончыўся вясной мінулага года.

Анатоль Лябедзька пацвердзіў «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю, аднак сцвярджае, што не можа атрымаць новае пасведчанне кіроўцы праз адсутнасць медыцынскай даведкі, якую яму адмаўляюцца выдаваць па надуманых прычынах. Сваё затрыманне ён лічыць палітычна матываваным, звязаным з надыходзячымі мясцовымі выбарамі.

У дачыненні да лідара АГП складзены адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 18.19 ч.2 (Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання) і 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КоАП Рэспублікі Беларусь. Суд адбудзецца 23 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0