12.02.2018 / 20:04

Новы план па Данбасе: Міратворцаў мае ўзначаліць Швецыя пры ўдзеле Бразіліі і Беларусі 28

ААН павінна разгледзець прымяненне кантынгенту ў 20 тысяч вайскоўцаў з краін, якія не з'яўляюцца сябрамі НАТО і 4 тысяч паліцэйскіх для таго, каб дапамагчы ўрэгуляваць крызіс ва Украіне, гаворыцца ў новай справаздачы, якая мусіць быць прадстаўлена службовым асобам на гэтым тыдні.

Справаздача, складзеная былым генеральным сакратаром НАТА Андэрсам Фог Расмусэнам, які цяпер з'яўляецца дарадцам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, будзе прадстаўлена чыноўнікам, у тым ліку спецпрадстаўніку ЗША па пытаннях Украіны Курта Ўолкера, перадае Голас Амерыкі.

На шляху зацвярджэння міратворчых сіл ААН ёсць вялікія перашкоды, бо Расія, якая мае права вета ў Савеце Бяспекі ААН, павінна пагадзіцца з гэтым фарматам і Швецыя павінна пагадзіцца ўзначаліць місію.

«Гэтая дзейнасць запатрабуе прыцягнення шэрагу еўрапейскіх краін, такіх як Швецыя, краін, якія маюць досвед міратворчых аперацый, такіх як Бразілія, і краін, якім давярае Расія, такіх як Беларусь», — заявіў Рычард Гован, сааўтар справаздачы і эксперт па ААН Калумбійскага універсітэта.

Стварэнне міратворчых сіл, на думку Гована, дазволіць правесці мясцовыя выбары ва Украіне, што з'яўляецца ключавой часткай Мінскіх дамоўленасцей. «Калі атрымаецца досыць хутка разгарнуць прысутнасць на месцах, добра было б перайсці да мясцовых выбараў за 12 месяцаў, а затым пакінуць міратворцаў на перыяд астуджэння, напрыклад, два гады агулам», — падкрэсліў Гован.

<###dynamic-0###>

14
Кнехт / Адказаць
12.02.2018 / 20:12
Беларусь не можа быць удзельніцаю міратворчых сіл з той нагоды, што з'яўляецца фактычна саюзніцаю адной з старон канфлікту, а іменна, саюзніцаю Расіі.
24
Ефим / Адказаць
12.02.2018 / 20:14
Как-то интересно пошли в мире события!!
Но, было бы неплохо, по поводу данного предложения.
Хотя бы разобрались, кто за что и кто кого понижает.
11
Серж дубль / Адказаць
12.02.2018 / 20:16
Ни за что!! Пусть едет туда воюет лукашенко и его сыновья. Нам там делать нечего. Россия трупы получает оттуда да из Сирии еще. А нам хватило Афганистана.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру