12.02.2018 / 22:19

Сын ураджэнца Мінска стаў прэзідэнтам Гарвардскага ўніверсітэта 11

Амерыканскі юрыст і эканаміст Лоўрэнс Сэлдан Бэкаў (Bacow) абраны новым прэзідэнтам Гарвардскага ўніверсітэта, паведамляецца на сайце гэтай навучальнай установы.

Лоўрэнс Сэлдан Бэкаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Дэтройце. Яго бацькі эмігравалі ў ЗША з Еўропы. Усе члены сям'і яго маці загінулі ў Асвенціме. Як адзначаецца на сайце, бацька Бэкава прыехаў у ЗША з Мінска.

Бэкаў атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, ступень Ph.D. (Аналаг звання кандыдата навук на постсавецкай прасторы) — у Гарвардзе.

Бэкаў 24 гады працаваў прафесарам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, з 2001 да 2011 года з'яўляўся прэзідэнтам прыватнага даследчага ўніверсітэта Тафтса, пасля чаго перайшоў у Гарвард. Афіцыйнае ўступленне Бэкава на пасаду адбудзецца 1 ліпеня 2018 года, піша Tut.by.

2
jgk / Адказаць
12.02.2018 / 22:30
Земляк. Все в Гарвард.
3
небэкаў / Адказаць
12.02.2018 / 23:36
для ЕГУ такі рэктар - недасягальны ўзровень
6
Пеця / Адказаць
13.02.2018 / 08:19
Лоуренс Селдон Бэков, Марк Шагал, Ида Розенталь, Хаим Вейцман, Шимон Перес, Айзек Азимов, Жорес Алфёров...  Да что говорить - поскреби хорошенько добрую половину Голливудских актёров, музыкантов и продюсеров - отскребёшь белоруса!

Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру