12.02.2018 / 23:31

Расійскага выпускніка, які пісаў дыплом аб экстрэмізме, пасадзілі на 2,5 года за экстрэмізм 1

Студэнта Аляксандра Крузэ з Белгародскай вобласці прысудзілі да 2,5 года калоніі-пасялення за чатыры рэпосты ва «Укантакце», якія палічылі экстрэмісцкімі.

24-гадовы Крузэ сцвярджае, што выкарыстаў рэпост, каб правесці сацапытанне для напісання дыпломнай працы. Ён вучыцца на пятым курсе юрыдычнага факультэта Варонежскага эканоміка-прававога інстытута па спецыяльнасці «крымінальнае права». Перад гэтым ён сыходзіў у акадэмічны адпачынак, каб служыць у войску. Увесну 2018 года ён павінен быў абараняць дыплом на тэму «Экстрэмізм у сучасных умовах: міжнародныя аспекты процідзеяння».

«Маскоўскі камсамолец» адзначыў, што Крузэ ўсюды быў «на добрым рахунку», працаваў на кандытарскай фабрыцы і будоўлі. Студэнт распавёў, што прынцыпова выбраў тэму экстрэмізму для дыплома.

Аляксандр Крузэ (справа).

Бацька студэнта Аляксандр распавёў, што ў дзень ператрусу супрацоўнікі ФСБ «спрабавалі знайсці хоць нейкі доказ» у доказ таго, што малады чалавек — экстрэміст. Сілавікі канфіскавалі сістэмны блок, які далучылі да матэрыялаў справы як прыладу злачынства.

У канцы ліпеня 2017 года супраць юнака распачалі справу па артыкуле «Распальванне нянавісці альбо варожасці, а таксама знявага чалавечай годнасці».

0
гыгыгы / Адказаць
13.02.2018 / 06:00
Н ведаю, што там были за рэпосты, але рэальны тэрмин за два нажацци на кнапку кампутэра гэтагэта, канечне, нонсэнс. Нешта гэтая тэма з асуджанными кампутарнуми "экстрэмтстами" нагадвае мне адзин фильм дзе мелки уездны чыноуник хацеу правесци у сябе у горадзе паказальны расстрэл пойманага "карбанарыя" и пры гэтым казау - "вы дайце мне даручэнне, а уж асобым яго я сам зраблю!"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру