13.02.2018 / 01:23

Беларусы маюць адзін з найгоршых пашпартоў у Еўропе — The Henley Passport Index 2018 29

Міжнародная кансалтынгавая кампанія Henley & Partners, якая спецыялізуецца на пытаннях грамадзянства і відаў на жыхарства, кожны год у сваім індэксе фіксуе лепшыя пашпарты па колькасці краін, куды з імі можна ездзіць без віз.

У Індэксе пашпартоў за 2018 год адзначана, што грамадзяне Беларусі са сваім пашпартам могуць паехаць у 71 краіну без візы. Гэта адзін з найгоршых паказчыкаў у Еўропе. Толькі грамадзяне не ўсімі прызнанага Косава і ваюючых Арменіі і Азербайджана могуць ехаць без візы ў меншую колькасць краін — 38, 59 і 63 краіны адпаведна.

Украінцы маюць доступ да 114-ці бязвізавых краін, расіяне — 113-ці, палякі — 163-ох, латышы і літоўцы — 166-ці.

Самы «прэстыжны» пашпарт у немцаў — яны могуць ехаць без візы ў 177 краін свету.

Максім Маханькоў

101
Читатель из Франции / Адказаць
13.02.2018 / 03:00
Так вось чаму эмігранты чэшуць у Германію і Францыю. Мне падабаецца мой пашпарт і не іншы, папяровы і з водарам. Немцам таксама трэба віза, каб прыехаць ў Беларусь. Дык ў чым тут прэстыж?
4
Дед Мороз / Адказаць
13.02.2018 / 03:06
Это плохо.
10
Айга / Адказаць
13.02.2018 / 07:57
Типа у нас есть что- лучше. В колхозе никогда хорошо не жили, бежали в город. А мы живем где? Правильно- в колхозной диктатуре. Так что удивляться нет чему.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру