20.02.2018 / 09:50

Книжная новинка. Куропаты лишь капля в огромном море 17

Выйшаў пераклад на беларускую мову кнігі Марціна Полака «Затушаваныя краявіды».

Гэтае выданне будзіць сумленне і памяць. Яно даводзіць, што ў нашай частцы Еўропы раскіданыя тысячы безыменных магілаў (і Курапаты, пра якія неаднаразова піша аўтар — гэта толькі кропля ў вялізным моры), дзе ляжаць людзі, памяць пра якіх была свядома сцёртая пануючымі тут рэжымамі. Гэта славенскія нацыяналісты, харвацкія усташы, украінскія партызаны, беларускія інтэлігенты…

Многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяраў, забітых без суду і следства камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы.

Прыгожыя краявіды Беларусі, Украіны, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі ды іншых краін хаваюць у сабе сляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёння.

Пакуль памяць пра гэтых ахвяр не будзе вернутая а месцы іхных пахаванняў не будуць увекавечаныя, гэтая страшная, крывавая гісторыя можа даваць рэцыдывы і ў нашыя дні.

Кніга «Затушаваныя краявіды» аўстрыйскага пісьменніка і рэпарцёра Марціна Полака будзе карысная беларускаму чытачу тым, што Беларусь у ёй пастаянна фігуруе як адна з авансцэнаў сатанінскай дзеі, калі ўлады не толькі забіваюць людзей, але й мэтаскіравана вынішчаюць усялякую памяць пра іх.

Як піша аўтар, часта адпаведныя органы ведаюць, дзе прыкладна знаходзяцца масавыя пахаванні, аднак не праводзяць дакладнае лакалізацыі, не кажучы ўжо пра расследаванне падзеяў і ўзвядзенне мемарыялаў. Магчыма таму, што гэта прывядзе да палітычна непажаданых наступстваў, або таму, што праўды яны баяцца болей, чым крывавых зданяў мінулага. Яны спадзяюцца, што гэтых зданяў можна ўлагодзіць ці ўтаймаваць маўчаньнем, а праўда ж, наадварот, не ведае літасці.

Кніга Марціна Полака — гэта выдатны ўзор літаратуры факту з элементамі рэпартажу, вуснае гісторыі і гісторыі штодзённасці.

У Беларусі мы добра ведаем гэты жанр па творах Алеся Адамовіча і Святланы Алексіевіч. Толькі што аўтарская перспектыва тут яшчэ больш бескампрамісная да ўсіх праяў хлусні і прапаганды.

 Названае выданне выклікае цікавасць чытачоў у розных краінах. Яно даступнае на нямецкай, польскай, італьянскай, украінскай, а цяпер і беларускай мовах.

Марцін Полак

(Martin Pollack, нар. у 1944 г.) — аўстрыйскі празаік, перакладчык, журналіст. Фактычна ўсе яго творы прысвечаныя праблематыцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку лёсам усходнееўрапейскага габрэйства. Узнагароджаны Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміяй за літаратурны пераклад, нямецкай прэміяй Карла Дэдэцыюса, прэміяй польскага ПЭН-клубу. 

4
Бенедзікт / Ответить
13.02.2018 / 10:42
Яшчэ адна кропля ў веды беларусаў аб іх Генацыдзе, найперш аб расейскім камуністычным тэроры беларусаў. І гэта толькі тое, што тычыцца 20-га стагодзьдзя.

А сама наша гісторыя сьведчыць аб стагодзьдзях зьнішчэньня беларускага (літвінскага народу)...
16
Щаранский / Ответить
13.02.2018 / 11:19
Бенедзікт,если уничтожение велось национальности, то явно той национальностью, которая эту ненавидит 
14
Valadzimir / Ответить
13.02.2018 / 13:06
   Ну нічога сабе. Гаспадзін Марцін Полак паставіў побач беларускіх інтэлігентаў і харвацкіх нацыстаў усташэй! Так, была "Блайбурская бойня" у маі 1945-га. Але яна была помстай сербаў за страшэнны генацыд сербскага народа (і ня толькі яго) , які праводзілі усташы на працягу ўсёй вайны, прычым такімі зьверскімі спосабамі, што былі шакаваны нават нямецкія нацысты. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BB%D0%B0%D0%B9%D0%B1%D1%83%D1%80%D0%B3%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D1%8F
Пра гэта гаспадзін Полак, як можна зразумець, не піша.
   Ды й нават прыроўніваньне беларускіх інтэлігентаў да славенскіх калабарантаў і украінскіх бандэраўцаў - яўнае мініпуляваньне і правакацыя. 
Показать все комментарии/ 17 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера