sk.gov.by

sk.gov.by

Следства вызначае абставіны гібелі на працоўным месцы 37-гадовай жанчыны

Несумяшчальныя з жыццём траўмы 37-гадовая лабарант ААТ «Торфабрыкетны завод Лідскі» атрымала 9 лютага пры правядзенні фізіка-механічных выпрабаванняў трываласці брыкету.

«Устаноўлена, што жанчына выконвала свае абавязкі з выкарыстаннем механічнай ўстаноўкі, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі», - адзначылі ў СК. Гэта прывяло да таго, што адзенне жанчыны зачапілася за абсталяванне, яна была траўмаваная сталёвым барабанам, што круціўся. Вострая страта крыві і траўматычны шок прывялі да смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0