У камітэце па абароне і бяспецы расійскага Савета Федэрацыі пройдуць перастаноўкі: першы намеснік старшыні камітэта Франц Клінцэвіч стане шараговым сябрам камітэта, паведаміла ў панядзелак «РІА Новості».

Яўген Разумны, «Ведамасці».

Яўген Разумны, «Ведамасці».

Адзін суразмоўца ў верхняй палаце парламента Расіі адзначыў «Ведомостям», што каментарамі Клінцэвіча было незадаволена Міністэрства абароны і працэс пазбаўлення пасады запусцілі менавіта адтуль.

Каментары Клінцэвіча не заўсёды адлюстроўвалі афіцыйную лінію, а часам маглі прынесці шкоду, кажа чалавек, блізкі да кіраўніцтва Мінабароны. Так адбылося і 7 лютага, калі сенатар заявіў, што сірыйскі спецназ прабіваецца да месца падзення расійскага штурмавіка Су-25 у правінцыі Ідліб: гэта было ў момант, калі расійскія і турэцкія спэцслужбы сумесна праводзілі аперацыю з мэтай атрымаць цела загінулага маёра Рамана Філіпава, кажа суразмоўца «Ведомостей». Тое, што Клінцэвіч займаў пасаду намесніка старшыні камітэта, надавала ў вачах замежнікаў яго словам афіцыйную вагу, што часта не адпавядалі рэчаіснасці.

Франц Клінцэвіч нарадзіўся ў Ашмянах, беларус, працаваў настаўнікам чарчэння, працы, фізкультуры. Пасля войска атрымлівае вышэйшую вайсковую адукацыю, застаецца на вайсковай службе (Літва, Малдова). Прайшоў палітруком вайну ў Афганістане. З 1992 года — у Маскве. Выбіраўся дэпутатам Дзярждумы ад пуцінскай партыі «Адзіная Расія». Член Савета Федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0