13.02.2018 / 11:45

Лукашэнка патрабуе жорсткага пакарання для «круцякоў» на квадрацыклах і снегаходах па азімых 14

Аляксандр Лукашэнка патрабуе жорсткага пакарання для «круцякоў» на квадрацыклах і снегаходах за язду па сельгасугоддзях. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі.

«Пытанне да міністра ўнутраных спраў адно: калі будзе наведзены парадак? — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. — Парадак ва ўсім, каб мне не адпісвалі, што там некаторыя «круцякі» ў нас з'явіліся. Гэта ж не дзеці простых людзей. А самі крутыя і іх дзеткі сёння на квадрацыклах, снегаходах і пайшлі па азімых, па палях, на што я звяртаў увагу, а вы мне адпіскі пішаце».

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў пакараць іх і забраць гэтыя транспартныя сродкі. «Вось і ўсё вырашэнне пытання, — сказаў ён. — Я хачу, каб гэту маю заяву грамадства пачула».

Пры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што па-ранейшаму аварыі на дарогах здараюцца з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. «Пра які аўтарытэт міліцыі можна тады казаць? Пытанне да міністра: у чым справа? Якія меры прымаюцца па выкараненні такіх фактаў?» — жорстка паставіў пытанні Аляксандр Лукашэнка.

3
дзяркач / Адказаць
13.02.2018 / 11:56
парадак з'явіцца, калі ты з расеяй зваліш.
1
Пулин / Адказаць
13.02.2018 / 12:01
Все. ))). Кто следующий в здание перед городовым?
1
будулай / Адказаць
13.02.2018 / 12:17
узровень гэтага законатворчага і выканаўчага органа зводзіцца толькі да "пакараць". 
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру