Чатыры чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася 12 лютага, каля 23.00, у Мінску. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

19-гадовая грамадзянка Кітая, кіруючы «Аўдзі», ехала па вуліцы Уманскай і пры павароце налева на праспект Дзяржынскага не саступіла дарогу маршрутнаму аўтобусу МАЗ, які рухаўся ў прамым сустрэчным напрамку, і здзейсніла з ім сутыкненне.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавушкі, два яе пасажыры і кіроўца аўтобуса атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?