7 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч і гурт WZ-Orkiestra выступяць у Мінску з праграмай «Вясновы дзень», прысвечанай прыгажосці вясны і ўсіх жанчын свету.

Назву праграме дала песня на словы Рыгора Барадуліна, напісаная да альбома «Паравоз кахання» ў 2004 годзе. Яна пра першае каханне, якое хутка прыходзіць, хутка сыходзіць, але застаецца назаўжды.

— Для мяне 8 Сакавіка — гэта свята жыцця. І прыроднага, і чалавечага. Бо жыццё — гэта каханне, а каханне — гэта жанчына і вясна. На канцэрце будзем віншаваць усіх: ад «пані трошкі ў гадах» да «юных фей», — кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

У канцэрце таксама прагучаць песні на вершы Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў.

Калі: 7 сакавіка, 19:00

Дзе: Мінск, ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3)

Квіткі: ад 23 рублёў у касах і на сайце аператара Kvitki.by

Інфалінія: +375336611432

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0