13.02.2018 / 14:53

Новая «разумная» калонка ад Apple за $350 аказалася непрыдатнай для рамонту 2

Спецыялісты iFixit даследавалі начынне «разумнага» дынаміка Apple HomePod, продажы якога пачаліся 9 лютага, і прыйшлі да высновы, што гаджэт абсалютна немагчыма адрамантаваць у выпадку паломкі.

Разумная калонка мае настолькі маналітны корпус, што немагчыма трапіць унутр, не пашкодзіўшы яго. Спецыялістам нават давялося выкарыстоўваць нажоўку, каб зазірнуць унутр смарт-дынаміка. iFixit адзначае, што, магчыма, усё ж існуе бясшкодны спосаб адкрыцця прылады, але знайсці яго не атрымалася.

У канструкцыі ўжыта вялікая колькасць вельмі трывалага клеючага рэчыва, што дадаткова ўскладняе дэмантаж кампанентаў. Аднак гэта станоўча сказваецца на ўстойлівасці калонкі да падзенняў. 

Пасля разбірання Apple HomePod сабраць яго назад з захаваннем першапачатковага выгляду аказалася немагчымым. Спецыялісты ацанілі рамонтапрыдатнасць у мінімальны адзін бал. 

Apple HomePod — бесправадны смарт-дынамік, распрацаваны кампаніяй Apple і прэзентаваны ў чэрвені 2017 года. Продажы пачаліся толькі ў лютым 2018-га. Кіраванне прыладай адбываецца з дапамогай галасавых каманд, якія ўспрымаюцца віртуальным памочнікам Siri.

nn.by

2
Казік / Адказаць
13.02.2018 / 15:07
На тое ёсць афіцыйныя сэрвіс-цэнтры, а каму ахвота самому калупацца ў тэхніцы, лепш браць не эппл.
0
Ганка-самагоншчыца / Адказаць
13.02.2018 / 15:31
Казік, ну і дзе ты ў беларусі афіцыйны сэрвіс-цэнтр знойдзеш ад Эпл?  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру