13.02.2018 / 15:00

Тэлеканалу «РТР Планета» ў Літве пагражае забарона на паўтара года 4

У сувязі з пастаяннымі парушэннямі трансляцыі расійскага тэлеканала «РТР-Планета» ў Літве могуць быць спыненыя на тэрмін ад аднаго да паўтара года, заявіў старшыня Камісіі Літоўскага радыё і ТБ Эдмундас Вайцякунас, піша Delfi.lt

Рашэнне будзе вынесена ў сераду, ці прымяняць абмежаванні, ці прыняць іншае рашэнне.

Рэтрансляцыя зарэгістраванага ў Швецыі тэлеканала «РТР- Планета» ў Літве за падбухторванне да вайны і распальваньне нянавісьці забаранялася ўжо двойчы — у 2015 годзе і ў 2016 годзе. Абодва разы рэтрансляцыя канала забаранялася на тры месяцы з-за выказванняў дэпутата Дзярждумы Расіі Уладзіміра Жырыноўскага ў праграмах канала. Пасля гэтых санкцый камісія па-ранейшаму фіксавала парушэнні. Літоўскія кампаніі, якія займаюцца трансляцыяй, у 2015 годзе таксама абавязалі перавесці тэлеканал «РТР-Планета» ў пакет платных праграм, аднак пасля сігналаў з Еўракамісіі, што гэта можа парушаць права Еўрасаюза, КЛРТВ адклікала гэта абмежаванне.

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
13.02.2018 / 15:21
Як,казау мой знаемы з камедыi «Аперацыя Ы » : «Гэта добра , прауда? » Нам таксама трэба пераймаць гэты вопыт нашых братоу з Лiтувы
5
Вот / Адказаць
13.02.2018 / 18:17
В отличие от литовцев мы понимаем, что Жириновский эпатажный политик.
1
Вэндзі / Адказаць
13.02.2018 / 19:23
Яшчэ не забаранілі? Недагляд літоўскай грамадскасьці.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру