13.02.2018 / 15:19

У мэсэнджары Telegram выявілі ўразлівасць, праз якую можна майніць крыптавалюту

Эксперты выявілі магчымасць для кібератакі на мэсэнджар Telegram для Windows, піша Forbes. Уразлівасць дазваляе ўсталёўваць шкоднасныя праграмы і майніць крыптавалюту, выкарыстоўваючы вылічальныя магчымасці заражанага камп'ютара.

«Зламыснікі выкарыстоўвалі ўразлівасць як мінімум з сакавіка 2017 года. «Лабараторыя Касперскага» паведаміла аб праблеме распрацоўшчыкам мэcэнджара», — гаворыцца ў лісце, які прыйшоў на адрас рэдакцыі часопіса. 

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру