13 лютага прыбыў з Вены ў Мінск Кубак свету ФІФА. Перад тым, як быць выстаўленым у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club для шырокага кола аматараў футбола, ён быў прадстаўлены гасцям Палаца Незалежнасці, а з ім фатаграфаваўся Аляксандр Лукашэнка.

У завяршэнні мерапрыемства прадстаўнік ФІФА Лукас Рахаў уручыў Лукашэнку паменшаную копію Кубка свету ФІФА. Чакаецца, што яна стане ўжо пастаянным экспанатам Палаца Незалежнасці.

Афіцыйная цырымонія старту міжнароднага тура афіцыйнага трафея Кубка свету па футболе ФІФА адбылася 22 студзеня ў Лондане. Яго падарожжа ўключае 91 горад у 51 краіне на ўсіх кантынентах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?