13.02.2018 / 15:40

У Егіпце патануў беларускі турыст 3

Інцыдэнт адбыўся ў Шарм-эль-Шэйху, 7 лютага ў моры патануў беларус. Пра тое, ці даставілі цела мужчыны на радзіму, у прэс-службе МЗС Беларусі не паведамляюць.

— Трагічная сітуацыя адбылася тыдзень таму, — каментуюць сітуацыю ў прэс-службе МЗС Беларусі. — Асфіксія ў выніку ўтаплення.

Пытанне аб дастаўцы цела чалавека на радзіму ў прэс-службе не каментуюць.

— Усе, каго гэта тычыцца — яго родныя і блізкія, — гэта ведаюць.

Як растлумачылі TUT.BY ў Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў, калі чалавек застрахаваны, дастаўку цела на радзіму аплачвае страхавая кампанія.

— Як правіла, рэпатрыяцыя заўсёды ўключана ў страхавы поліс, — тлумачыць Ірына Мерзлякова, генеральны дырэктар Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў. — Калі чалавек патануў і ў яго быў страхавы поліс, дастаўку цела аплаціць страхавая кампанія.

Спецыяліст тлумачыць: у сярэднім рэпатрыяцыя з Егіпта ў Беларусь каштуе 3—5 тысяч даляраў. Звычайна, каб пакрыць выдаткі, страхоўкі хапае.

— Кожны выпадак варта разбіраць індывідуальна, — працягвае суразмоўца. — Усё залежыць ад сумы поліса і ўмоў дастаўкі. Напрыклад, якую суму выставіць авіякампанія за перавозку цела.

У выпадках, калі ў момант надзвычайнага здарэння чалавек, выкажам здагадку, быў п'яны або знаходзіўся пад дзеяннем наркотыкаў, у выплаце страхоўкі яму могуць адмовіць.

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
13.02.2018 / 16:12
Маленечкае удакладненне : калi ен быу цвярозы . Тое ж самае з аказаннем медычнай дапамогi
3
Leikobel / Адказаць
13.02.2018 / 22:36
А хто бывае цвярозы на адрачынку у Египце? Тыя, хто адпачывае цвярозыми, сядзц дома на дачцы...
0
ласла / Адказаць
14.02.2018 / 11:47
Не патануў, тонуць караблі, а ўтапіўся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру