Рассельгаснагляд з 14 лютага забараніў увозіць яблыкі з 31 прадпрыемства з Беларусі, паведамляе наглядны орган.

Забарона была ўведзеная ў мэтах недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Расіі сельскагаспадарчай прадукцыі з краін, якія трапілі пад абмежаванні.

Забарона будзе дзейнічаць да вынікаў экспертных перамоваў з Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі.

Рашэнне было прынята пасля праверкі 84 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць у Расію свежыя яблыкі і агуркі.

9 лістапада 2017 года Рассельгаснагляд прапанаваў забараніць пастаўляць садавіну ў Расію сямі кампаніям з Беларусі. Гэта «АзотСервіс», СВК імя В.І.Крамко, «Агра-прадукт», «Гедэон», ІП Мартыненка Ю.А., «Брэнд Капрыз» і «Клецкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0