13.02.2018 / 19:19

Аўкцыённы дом выставіў на продаж дапаможнік па сэксе, выдадзены ў 18 стагоддзі 5

Аўкцыённы дом Hansons выставіў на продаж дапаможнік па сэксе, напісаны у 1720 годзе. На сайце арганізацыі прыводзіцца кароткі змест кнігі.

Упершыню «Шэдэўр Арыстоцеля, выкананы ў двух частках» выйшаў ў 1684 годзе ў Лондане. У кнізе паказваецца, што мужчына павінен есці яйкі, вераб'ёў, галубоў, драздоў, а таксама камароў, імбір і рэпу для «багацця семені». Таксама ў кнізе распавядаецца, што ў адхіленнях ў нованароджаных дзяцей вінавата фантазія бацькоў, якія падчас зачацця думалі пра іншых людзей.

Да 1960-х гадоў кніга была забаронена з-за жорсткага зместу.

Кнігу выставяць на таргі ў канцы сакавіка 2018 года і яе кошт ацэньваецца ў 110-166 долараў ЗША.

0
Казік / Адказаць
13.02.2018 / 19:24
Трэба выкупіць і алічбаваць
4
Прастор. / Адказаць
13.02.2018 / 20:17
Яйца голубей, ворбьев, дроздов, а где у комара яйца?
0
Виталь А. / Адказаць
13.02.2018 / 22:42
Казік, і перакласці на родную мову) глядзіш  і дэмаграфічная праблема вырашыцца
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру