13.02.2018 / 20:21

Прафсаюзы Літвы прапануюць падняць мінімальную зарплату да 593 еўра 1

13 лютага старшыня Рэспубліканскага аб'яднанага прафсаюза Літвы Арвідас Дамбраўскас прапанаваў павялічыць мінімальную зарплату ў Літве да 593 еўра, паведамляе Delfi.

Ён таксама прапануе павялічыць да 593 еўра неабкладаемы падаткамі мінімум (НПМ). Цяпер мінімалка ў Літве складае 400 (другі з канца паказчык у ЕС), а НПМ — 380 еўра. Дамбраўскас заўважыў, што павышэнне мінімуму спыніла б эміграцыю, дапамагло б у барацьбе з «ценявой» эканомікай, павялічыла б унутранае спажыванне.

Раней Цэнтрабанк Літвы, ацаніўшы перспектывы росту мінімалкі, адзначыў, што яна не павінна быць больш за 50% ад сярэдняй зарплаты. Згодна з гэтым, мінімум у памеры амаль 600 еўра — нерэальны, а мінімуму ў 500 еўра можна дасягнуць прыкладна да 2020 года. Трохбаковая рада да сярэдзіны ліпеня павінна прадставіць ураду рэкамендацыі па пытанні мінімальнай зарплаты.

2
Пятро Касьнерык / Адказаць
13.02.2018 / 20:37
не дзіва.
яны ж ад калгасаў збавіліся ў 1990 годзе!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру