13.02.2018 / 20:37

Актывісты выпусцілі плакаты да гадавіны Лагера абароны Курапатаў ФОТЫ 5

Грамадскія актывісты вырабілі плакаты, прысвечаныя «Ночы растраляных паэтаў». Плакаты перададуць гаспадарам пляцовак, якія пагодзяцца іх змясціць у публічнай прасторы для пашырэння памяці пра сталінскія рэпрэсіі.

20 лютага 2017 быў выстаўлены Лагер абароны Курапатаў — пратэстны лагер на пляцоўцы насупраць дома 49 па вул. Мірашнічэнкі ў Мінску. Актывісты дамагаліся спынення будаўніцтва офіснага цэнтра на спрэчнай тэрыторыі, якая ў пэўны час знаходзілася ў ахоўнай зоне Курапацкага ўрочышча. Змаганне апынулася паспяховым, і праз два тыдні будоўлю спынілі, а лагер быў зняты.

Да гадавіны ўсталёўкі лагера актывісты выпусцілі плакаты, прысвечаныя «Ночы растраляных паэтаў». Гэтую дату лічаць сімвалам сталінскіх рэпрэсій, ад якіх пацярпела ад 600 да 1400 тысяч жыхароў Беларусі. Грошы на выданне былі сабраныя падчас існавання лагера.

«На плакаце змешчаны імёны 132 растраляных у ноч 29 кастрычніка 1937 у вертыкальным становішчы. Імёны ствараюць форму гукавай хвалі і лінюю біцця сэрца, якую рассякае куля. След ад пулі павялічваецца, сціраючы літары ў імёнах, і чым далей, тым складаней прачытаць. Сціраюцца імёны, а з імі і памяць пра падзею. Плакат створаны каб памятаць», — апавядае аўтар ідэі, мінскі дызайнер Аляксандр Чабатароў.

Усяго было выпушчана 100 плакатаў, на кожным пазначаны яго парадкавы нумар. Для распаўсюду інфармацыі пра сталінскія рэпрэсіі актывісты стварылі адмысловае відэа, што ілюструе падзеі ночы 29 кастрычніка 1937:

21
Крук / Адказаць
13.02.2018 / 21:04
Я сам быў там, у тым лягеры і дапамагаў чым мог але лічу, што гэта піяр.
2
NavuchencaBK / Адказаць
13.02.2018 / 23:15
Крук,
само піяр!
Хоць якое ўзгадваньне злачынства - шлях да доўгага жыцьця імёнаў ахвяраў і супрацьдзеяньне ягонаму паўтарэньню.
1
NavuchencaBK / Адказаць
13.02.2018 / 23:49
Прыму дзеля прыладу на месца, дзе пабачаць шмат хто і неабыякавыя
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру