13.02.2018 / 22:38

Лукашэнка — Малафееву: Ты мне прывядзі людзей і распішы, што рабіць. Усё зраблю! 26

Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з беларускім трэнерам Эдуардам Малафеевым сёння на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці абмеркавалі праблемы развіцця айчыннага футбола, паведамляе Tribuna.com.

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка: Ты мне скажы. Вось першы нумар: Эдуард Васільевіч Малафееў. 2-і — Юра Пудышаў, Вяргеенка, Курбыка. Што ім трэба зрабіць? Ты мне скажы, я зраблю!

Эдуард Малафееў: Трэба трэнераў падрыхтаваць добрых. Тады будзе футбол.

— Гэта ты будзеш рабіць?

— Так так.

— Ты мне прывядзі людзей і распішыцеся, чым яны будуць займацца. І скажы, што ад мяне трэба.

— Добра.

— Трэба ў гэтым годзе вынік даваць, у наступным. І потым праз два гады, — сказаў Лукашэнка.

***

Эдуард Малафееў трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі ў 2000-2003 гг.

У гэтым годзе айчынная зборная, якую трэніруе Ігар Крывушэнка, стартуе ў новым турніры Ліга нацый. У нашым выпадку гэта спаборніцтва ў дывізіёне (Лізе) D сярод 16 зборных з найгоршым рэйтынгам, аднак перамога ў Лізе D дае пропуск на Еўра-2020. На першым этапе супернікамі беларусаў будуць Люксембург, Малдова, Сан-Марына.

0
0 / Адказаць
13.02.2018 / 23:04
Яму, акрамя Міколы, хто-небудзь "ты" адкажа? А то ўсё абураемся, абураемся... І 30 год не прайшло...
0
Nex(shos) / Адказаць
13.02.2018 / 23:07
А еще получить награду золотой мяч для укрЭплення золатавалютнЫх рЫзервАУ 😂😂😂 ну блин это не реально!!!!!!!!!! Тут страна коттеджей джипов и вранья успех в чем либо не для этой страны.... ..
2
Спартак / Адказаць
13.02.2018 / 23:10
Если бы это было так просто. Но ничего, в хоккее результаты уже налицо. Теперь берёмся за футбол
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру