14 лютага ў Рымска-каталіцкай царкве Папяльцовая серада, якой пачынаецца Вялікі пост.
У гэты дзень у касцёлах падчас імшы ажыццяўляюць абрад пасыпання галавы попелам, які нагадвае, што чалавек — прах. Таксама абрад з'яўляецца знакам пакаяння, прымірэння з Богам праз смутак сэрца.
У Папяльцовую сераду католікі трымаюць строгі пост, многія праводзяць гэты дзень толькі на хлебе і вадзе. Вялікі пост будзе доўжыцца 40 дзён, але па календары шэсць з паловай тыдняў, бо па нядзелях пост перапыняецца. Вялікдзень у 2018 годзе католікі і пратэстанты адзначаць 1 красавіка.
Праваслаўныя — 8 красавіка, пост у іх пачнецца ў наступны панядзелак