14.02.2018 / 09:11

Памёр прынц дацкі Хенрык 3

У Даніі на 84-м годзе жыцця памёр прынц-кансорт Хенрык, муж каралевы Даніі Маргрэтэ II, які не быў манархам.

«Яго каралеўская вялікасць прынц Хенрык мірна памёр у сне ў аўторак, 13 лютага, а 23:18 [па мясцовым часе] ў палацы Фрэдэнсборг», — гаворыцца ў паведамленні.

Прынц Хенрык адчуў сябе дрэнна два тыдні таму падчас сваёй паездкі ў Егіпет. Тады ў 83-гадовага прадстаўніка дацкай каралеўскай сям'і была выяўленая дабраякасная пухліна. Пасля гэтага ён быў шпіталізаваны ў адну з бальніц Капенгагена, аднак незадоўга да смерці прынца, па дадзеных тэлеканала, выпісалі: свае апошнія дні ён хацеў правесці ў палацы, размешчаным на поўнач ад сталіцы Даніі.

З каралевай Маргрэтэ II Хенрык ажаніўся ў чэрвені 1967 года. У сямейнай пары нарадзіліся двое дзяцей — наследны прынц Фрэдэрык (цяпер яму 49 гадоў) і прынц Іаахім (48 гадоў). У апошнія гады жыцця Хенрык, як нагадвае выданне People Royal, неаднаразова скардзіўся журналістам на сваё жыццё пры двары, а таксама на прысвоены яму традыцыйны тытул прынца-кансорта, які прысвойваецца тым, хто ажаніўся з жанчынамі-манархамі. Тое, што ён афіцыйна не з'яўляўся каралём, прынц лічыў несправядлівым і нават заяўляў у сувязі з гэтым аб гендарнай дыскрымінацыі

0
радавод / Адказаць
14.02.2018 / 09:24
спіте спокойно, Ваше Велічество...
3
Александр / Адказаць
14.02.2018 / 10:04
"Не все спокойно в королевстве Датском".
1
Зымяль / Адказаць
14.02.2018 / 16:44
Навіна канешне ж сумная. Аднак нас, беларусаў, больш цікавіць стан здароўя (у тым ліку і псіхічнага) нашых і суседніх манархаў і прынцаў. Яны, а не "прынц дацкі", так ці інакш уплываюць на наша жыцьцё.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру