Пробашч касцёла Cвятых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк заклаў сваю кватэру, каб замовіць тры званы для касцёла. Пра гэта ў мінулую нядзелю сам святар распавёў парафіянам пасля імшы. Па словах айца Завальнюка, тры званы будуць каштаваць €70 000. Частка сумы ўжо ахвяравалі людзі, засталося сабраць € 50 000.
— Калі не збярэм гэтых грошай самі, то я прадам сваю кватэру і буду жыць у парафіяльным доме, — распавёў айцец Уладзіслаў CityDog.by.
На днях клірык збіраецца зрабіць заказ і адліць званы ў фірме RDUCH ў Польшчы. У Чырвоным касцёле павінна з'явіцца тры музычныя інструменты:
— звон Св. Міхала Арханёла 1 200 кг і танальнасцю E1 (mi) - € 35 000
— звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча вагой 700 кг і танальнасцю G1 (соль) - € 20 500
— звон Святога Сымона вагой 500 кг і танальнасцю A1 (la) - € 14 500
Для тых, хто хоча зрабіць ахвяраванне, адкрылі рахункі для пераводу грошай — іх рэквізіты можна знайсці вось тут.