Так Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне, ці праўда, што лічба расіян, якія загінулі ў Сірыі, дасягнула 600 чалавек, перадае РІА «Новості».

«Мы не маем канкрэтнай дэталёвай інфармацыяй, якая б дазваляла рабіць нейкія высновы.

Нельга выключаць, што на тэрыторыі Сірыі могуць знаходзіцца грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Яны не адносяцца да Узброеных сіл. Гэта ўсё, што можна канстатаваць.

Але ў любым выпадку гэта нашы грамадзяне, яны застаюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі», — сказаў Пяскоў журналістам у сераду.

Раней Пяскоў у адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць інфармацыю, якая з'явілася раней у СМІ, што ў Сірыі з пачатку аперацыі загінула да 600 расейцаў, заявіў, што ў Крамлі не маюць звестак пра расіян, якія могуць знаходзіцца ў Сірыі, акрамя ваенных узброеных сіл РФ, і парэкамендаваў звяртацца па гэтую інфармацыяю ў Міністэрства абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0