14.02.2018 / 14:23

Раўкоў патлумачыў, чаму 100-годдзе беларускага войска адзначаецца 23 лютага 65

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паспрабаваў патлумачыць, якое дачыненне да беларускага войска мае дата 23 лютага. Сваю аргументацыю ён прывёў у рамках прэс-канферэнцыі да «стагоддзя беларускага войска».

фота Вольга Шукайла, Tut.by

«Чаму ў нашай краіне, якая мае шматвекавую гісторыю, стогадовы юбілей войска адзначаецца менавіта ў 2018 годзе?

Гэта заканамерна: наш народ беражэ гісторыю. І самыя яскравыя падзеі прыпадаюць менавіта на ХХ стагоддзе.

Рэспубліка Беларусь стала пераемніцай найлепшага, што было ў Саюзе. Была і застаецца дата 23 лютага — дата нараджэння Чырвонай арміі. Арміі, якая стала галоўным фактарам захавання беларускага народа ў тых умовах.

Таксама [Чырвоная армія] забяспечыла ўз'яднанне вялікага беларускага народа ў 1939 годзе.

З 23 лютага звязана дата стварэння арміі, якая выратавала чалавецтва ад фашызму. Савецкая армія была галоўным аргументам, які зрабіў ірацыянальным вялікую вайну [замест «халоднай»]», — сказаў міністр.

«Беларускае войска — пераемнік усяго найлепшага, што было ў савецкім войску. Мы верныя традыцыям», — падсумаваў Раўкоў. 

АЯ

2
студэнт / Адказаць
14.02.2018 / 14:34
Дык атрымліваецца беларуская армія старэйшая за БССР і СССР? Хмм... Что-то не так.
2
Ляля / Адказаць
14.02.2018 / 14:34
23 февраля 1918 немцы практически заняли всю территорию нынешней РБ, которая по Брестскому миру в последствии и совсем была подарена немцам! Вы там о чем??
2
Вэндзі / Адказаць
14.02.2018 / 14:34
Традыцыі? Дзедаўшчына хіба?
Паказаць усе каментары/ 65 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру