14.02.2018 / 14:09

У Падмаскоўі насмерць атруціліся двое беларускіх будаўнікоў 9

Расійскія следчыя высвятляюць акалічнасці смерці двух беларускіх рабочых. 12 лютага іх цела знайшлі ў падмаскоўнай кватэры, дзе яны праводзілі рамонт. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

Уладальнік дома ў Шчолкаўскім раёне ў Падмаскоўі наняў двух беларусаў, каб тыя выканалі працы ў доме. У адзін з візітаў дзверы ніхто не адчыніў.

Унутры знайшлі цела мужчын. Побач на стале — амаль пустую пяцілітровую бутэльку з-пад незамярзальнай вадкасці для аўто. Падобную вадкасць знайшлі і ў рондалі на пліце.

«Падчас агляду дома следчымі ўстаноўлена, што агульны парадак не парушаны, сляды барацьбы, бойкі адсутнічаюць, усе каштоўнасці і рэчы на месцы», - паведамляе Упраўленне СК Расіі па Маскоўскай вобласці.

Папярэдняй прычынай смерці названа атручэнне невядомым рэчывам.

3
е / Адказаць
14.02.2018 / 14:33
Когда же уже дома можно будет заработать что бы более-менее достойно жить и не батрачить по России теряя жизни 
3
Юзік Крулеўскі / Адказаць
14.02.2018 / 14:44
За што ні вазьміся рабіць у Сінявокай -- ня выгадна, убытачна. Падаткамі і праверкамі абкладуць -- ваўком завыеш. Калгасы ліквідавалі -- бо ўбытачныя, зямлю навесілі гарадскім прадпрыемствам, цяпер жа прадпрыемствы самі становяцца ўбытачнымі. Я нават быў у шоку калі Глыбоцкі мясакамбінат апублікаваў неяк абвесткі: патрабуюцца пастухі, патрабуюцца даяркі, патрабуюцца аграномы... Цяпер жа сам  мясакамбінат далучаюць да камбікормавага завода. А гэта ж скарачэнне штатаў!


А што народцу рабіць? Кушаць жа хочацца, дзяцей абуць і апрануць трэба, жонцы новыя боты... У расеюшку паехалі, а там -- вольнасць ад праблем адчулі, жонка не піліць, дзеці не плачуць... Можна і шклоачышчальнікам пазабавіцца. 

Перадусім, на тле неэфектыўнай эканомікі адбываецца генацыд беларускага народа. У кожным беларускім раёне толькі і гаворка ідзе пра зніклых бясследна, ці забітых -- у расеі. Колькі іх? Хто падлічваў. Тут не адна тысяча будзе, дзясяткі тысяч!


 Патрэбная ратацыя вышэйшых эшалонаў улады!  Інакш усім нам будзе кабздзец!
1
Ок / Адказаць
14.02.2018 / 15:08
В феврале: убили беларуса в Питере, двоих убили в Москве, погибли в дтп мать и дочь из Борисова под можайском, ип ехали за товаром. На тебе, новых два трупа. И это за 2 недели.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру