14.02.2018 / 20:46

Намеснік дэкана БДУ, які параіў студэнтам галасаваць датэрмінова або ісці гандляваць абуткам на Ждановічах: «Гэтыя дзеці дрэнна выхаваныя» 138

Студэнты механіка-матэматычнага факультэта БДУ скардзяцца ў сацсетках: нібыта намеснік дэкана заклікаў іх прыняць удзел у датэрміновым галасаванні з феерычнай аргументацыяй. «Наша Ніва» вырашыла спраўдзіць цытату ў самога выкладчыка.

Валерый Курсаў.

Па словах студэнтаў, намеснік дэкана па вучэбнай працы Валеры Курсаў сказаў наступнае: «Ці вы ідзяце галасаваць датэрмінова, ці вы пойдзеце гандляваць абуткам на Ждановічы».

Валеры Курсаў заявіў «Нашай Ніве», што «студэнты перакручваюць» яго словы.

Але Курсаў не адмаўляе, што сапраўды заклікае студэнтаў галасаваць датэрмінова і тлумачыць чаму:

«Я проста папрасіў студэнтаў. Студэнты першага курса карыстаюцца ўсякімі ільготамі. Мы іх засяляем у інтэрнат — усіх студэнтаў з іншых гарадоў. Яны жывуць авансам. Да Новага года ім прызначаюць стыпендыю — ні за што. Яны яшчэ нічога не здалі. 

Яны вучацца ў дзяржаўным ВНУ, карыстаюцца льготамі. У нас студэнты старэйшых курсаў незадаволеныя тым, што іх з высокімі баламі не засяляюць у інтэрнат, бо нібыта трэба моладзь у мэтах адаптацыі засяліць у інтэрнат. А вы ведаеце кошты на здымнае жыллё ў Мінску, — распавёў Курсаў. — 

І вось гэтыя дзеці, якія, напэўна, прывыклі грэбліва ставіцца да сваіх школьных выкладчыкаў, намагаюцца распаўсюдзіць гэтае стаўленне да выкладчыкаў ужо ў ВНУ.

Яны кепска выхаваныя сваімі бацькамі. І калі я звяртаюся да іх з просьбай выканаць грамадзянскі абавязак, яны пачынаюць тут гуляць у рэвалюцыянераў…

Хай яны ідуць [галасаваць] 18-га, я не ведаю. Як хочуць».

Курсаў таксама растлумачыў, чаму «грамадзянскі абавязак» — гэта менавіта датэрміновае галасаванне.

«Бо шмат хто з'едзе да бацькоў. І я баюся, што абавязак яны ўвогуле не выканаюць. А гэта будзе вельмі кепска. Бо дзяржава робіць для іх вельмі шмат. Вось у галоўным корпусе адрамантавалі сталовую. Цудоўная сталовая, там цяпер танна і добра кормяць. То бок, усё для студэнтаў. І цяпер мы чакаем сіметрычнага адказу на ўсе гэтыя дзеянні».

УШ

7
народец / Адказаць
14.02.2018 / 15:03
На чии деньги построен этот интернат!? На чии!? На чии деньги все эти корпуса?! Чиими руками?!
Нет у зам-декана ответа!
1
belariy / Адказаць
14.02.2018 / 15:06
выдатная логіка: дзяржава кінула студэнтам бюджэтную костачку і цяпер тыя абавязаныя служыць за тую костачку як дрэсіраваныя сабачкі.
ну так адразу тады прапісвайце для студэнтаў кантракт на навучаньне, у якім пунктам першым будзе стаяць умова, што студэнты ўзамен за стыпендыі, інтэрнаты, сталовыя і г.д. абавязаныя датэрмінова ісьці на выбары. у выпадку невыкананьня гэтай умовы кантракту дзяржава будзе мець поўнае права адлічыць студэнта з універа.
ну як ?? ці нашай дзяржаве слабо гуляць у адкрытую ??  )))
3
bhagawan / Адказаць
14.02.2018 / 15:08
jašče adzin čynounik błytaje hramadzianskija pravy z doŭham?
Паказаць усе каментары/ 138 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру