14.02.2018 / 14:59

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў сышоў у адстаўку праз хлусню пра ўдзел у сустрэчы з Пуціным 7

Міністр замежных спраў Нідэрландаў Хальбэ Зейлстра (Halbe Zijlstra) сышоў у адстаўку пасля прызнання, што ён схлусіў аб сустрэчы з Пуціным у 2006 годзе.

Пра гэта паведамляе NOS.

У аўторак у парламенце Нідэрландаў былі запланаваны дэбаты адносна яго прызнання. Аднак у пачатку пасяджэння Зейлстра заявіў, што сыходзіць у адстаўку.

Ён назваў сваю выдумку «самай вялікай памылкай у яго палітычным жыцці».

«Нідэрланды заслугоўваюць міністра замежных спраў, які не выклікае ніякіх сумневаў», — сказаў Зейлстра.

Раней паведамлялася, што кіраўнік МЗС Нідэрландаў Хальбэ Зейлстра прызнаўся, што схлусіў аб сваёй прысутнасці на сустрэчы з Пуціным у 2006 годзе, дзе расійскі прэзідэнт распавядаў пра планы стварыць «Вялікую Расею».

Гадамі Зейлстра сцвярджаў, што быў у заднім пакоі на дачы Пуціна, калі пачуў, як прэзідэнт РФ вызначае «Вялікую Расею» як Расею, Беларусь, Украіну і краіны Балтыі, дадае, што «мець Казахстан таксама добра».

Кіраўнік МЗС прызнаўся, што сам не прысутнічаў на сустрэчы, але даведаўся пра гэтую інфармацыю ад надзейнай крыніцы, якую вырашыў абараніць хлуснёю пра сваю прысутнасць.

Прызнанне з'явілася ў нязручны момант для Зейлстра. У аўторак ён павінен быў вылецець у Маскву на сваю першую афіцыйную сустрэчу з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

35
Член ЛДПБ / Адказаць
14.02.2018 / 15:22
а когда уйдет пани Грибаускайте? Она давно пугает мир российским вторжением в Литву
7
цень макарона / Адказаць
14.02.2018 / 15:28
лаўцы "агентаў уплыву Крамля", мабыць, падмітусіліся. Уставалі тыя як ванькі-устанькі і ставілі-ставілі свае пытаньні з сакраментальным падтэкстам, а гдзе мой сэсэср, хачу яго назад.  Левыя ніяк не могуць зьмірыцца з тым, што гэты Тытанік патануў. А чалавек фармальна не мае рацыі, бо схлусіў, але схлусіў не дзеля сябе. Па сутнасьці гэта чыстая праўда, бо праверана практыкай.
25
Алексей Дз. / Адказаць
14.02.2018 / 15:47
Порошенко каждый день заявляет о российских военных на Донбассе, которых никто не видел. Пора последовать примеру летучего голландца
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру