У тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозга» з'явілася відэа з кастынгу конкурса «Міс Беларусь».

У цэнтры ўвагі апынулася дзяўчына Таццяна са Слоніма. Яе папрасілі па-беларуску распавесці пра любімыя музычныя гурты. Гэта заданне Таццяна праваліла ўшчэнт.

Калі ж яе папрасілі адказаць хаця б па-руску, дзяўчына папрасіла паўтарыць пытанне яшчэ раз.

У выніку і пытанне, і адказ прагучалі па-англійску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0