14.02.2018 / 15:36

Макрон прыгразіў нанесці ўдар па Сірыі ў выпадку выкарыстання хімічнай зброі 1

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыгразіў нанесці ўдар па Сірыі, калі рэжым будзе выкарыстоўваць супраць мірных жыхароў хімічную зброю.

Пра гэта паведамляе France24.

«Што да хімічнай зброі, то я правёў чырвоную лінію і прытрымліваюся гэтай чырвонай лініі. Калі мы атрымаем пераканаўчыя доказы, што выкарыстоўваецца забароненая дагаворамі хімічная зброя, мы ўдарым туды, дзе гэта зброя праведзена», — заявіў Макрон.

«На сённяшні дзень нашы агенцтвы, нашы ўзброеныя сілы не вызначылі, што забароненая дагаворамі хімічная зброя выкарыстоўвалася супраць цывільнага насельніцтва», — дадаў ён.

Сірыйскі ўрад неаднаразова адмаўляў выкарыстанне хімічнай зброі і заяўляў, што наносіць удары толькі па паўстанцах і баевіках.

Нагадаем, спецыялісты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі ў рамках лабараторных даследаванняў даказалі, што ўрад Сірыі датычны да хімічных нападаў супраць мірных жыхароў.

4
?? / Адказаць
14.02.2018 / 15:47
Дык, а нядаўнія фота і відэа з пацярпелымі дзецьмі- пастановачныя??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру