14.02.2018 / 16:32

Грамадзяніну Балгарыі, які збіў насмерць жанчыну ў Магілёве, пагражае 5 гадоў турмы 1

Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні грамадзяніна Балгарыі 1997 нараджэння ў здзяйсненні злачынства па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека), паведамляе БелТА.

12 лістапада 2017 года на аўтамабілі Volkswagen Tiguan грамадзянін Балгарыі 1997 нараджэння праявіў няўважлівасць і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе наехаў на жанчыну. Жанчына памерла.

У дачыненні да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальным заканадаўствам за ўчыненне такога злачынства прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

1
Павал / Адказаць
14.02.2018 / 16:50
5 за забойства?яны ж 6 хацелi за рабаунiцтва клумбы даваць,жах...суддзi апомнiцеся,пачытайце закон
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру