Цяпер у таксі ад «Яндэкса» таксама з'явіліся катэгорыі «камфорт» і «эканом», па аналогіі з «Убер». Мы вырашылі параўнаць кошт паездкі па адным і тым жа маршруце, каб высветліць, як навіна аб аб'яднанні двух сэрвісаў адаб'ецца на кашальках звычайных пасажыраў. 

Выявілася, што «Убер» усё ж таннейшы. 

Цікава, што аўтамабіль прэміум-класа ад «Убера» каштуе столькі ж, як і машына эканом-класа ад «Яндэкс.Таксі».

Адкуль такая розніца ў цэнах, калі сэрвісы аб'ядналіся, а значыцца, кіроўцы мусяць «падхопліваць» замовы, атрыманыя праз абодва дадаткі? Як распавяла «Нашай Ніве» кіраўніца прэс-службы «Яндэкс.Таксі» Наталля Жураўлёва, нягледзячы на фармальнае аб'яднанне, пакуль што нічога не змянілася.

«Дадаткі працуюць, як і раней, розныя і для карыстальнікаў, і для кіроўцаў. У будучыні мы перавядзем усіх кіроўцаў на агульную тэхналагічную платформу на базе нашага «Яндэкс.Таксометра». І вось тады кіроўцы, падлучаныя да «Яндэкс.Таксі» або да «Убера», будуць атрымліваць замовы з абодвух дадаткаў. Адпаведна, база кіроўцаў, даступная карыстальнікам кожнага з сэрвісаў, пашырыцца», — распавяла Наталля Жураўлёва. 

Імаверна, тады ж зраўняюцца і кошты. Між тым, для карыстальнікаў застануцца, як і цяпер, асобныя дадаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?