14.02.2018 / 17:10

У Кітаі разблакавалі «Укантакце» 4

«Укантакце» дамаглася разблакоўкі на тэрыторыі Кітая: ізноў даступныя дадаткі, дэсктопная і мабільная версіі. Сацыяльная сетка паабяцала выконваць мясцовыя законы і блакаваць забароненыя матэрыялы.

У сацсетцы заявілі, што будуць прымаць скаргі ад мясцовых жыхароў, адпраўленыя праз форму «Паскардзіцца» на сайце, рэагаваць на заявы ўладаў.

«Укантакце» апынулася заблакаванай ў Кітаі ў пачатку 2016 года. Кітайскія карыстальнікі паведамлялі, што сацсетка працуе з перабоямі ў залежнасці ад знаходжання ў той ці іншай правінцыі.

2
lazy-bones / Адказаць
14.02.2018 / 17:44
затоє у рб заблїокавалі коменти у сб-тудейразтудей... природа - нє триває пустечи...
2
кузяпанк / Адказаць
14.02.2018 / 17:54
китайцы сядзяць у "вконтакте"??? да ну....
можа яшчэ и хартыю чытаюць?))
0
Эмігрант / Адказаць
15.02.2018 / 01:58
Лепш бы ютуб разблакавалі і фб!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру