14.02.2018 / 19:43

Расіяне працягнуць вырабляць украінскія самалёты па ліцэнзіі 1

Варонежскае прадпрыемства ВАСО мае намер працягнуць вытворчасць украінскіх самалётаў Ан-148, вынікае са справаздачы прадпрыемства за IV квартал 2017 года, паведамляе «Авіяпорт».

Прадстаўнік прэс-службы ВАСО пацвердзіў, што вытворчасць Ан-148 будзе працягнута. «Калі будуць замовы, цвёрдыя кантракты, то мы гатовыя вырабляць гэтыя самалёты», — сказаў суразмоўца агенцтва.

У мінулую нядзелю Ан-148 авіякампаніі «Саратаўскія авіялініі» разбіўся ў Раменскім раёне Падмаскоўя пасля вылету з «Дамадзедава» ў Орск. На борце знаходзіўся 71 чалавек, усе яны загінулі. Пазней авіякампанія, у парку якой пасля катастрофы засталося пяць самалётаў гэтага тыпу, вырашыла часова прыпыніць іх палёты

Акрамя «Саратаўскай авіяліній», Ан-148 у РФ эксплуатуюць МНС і ВПС Расіі.

0
Мулла Омар / Адказаць
14.02.2018 / 20:57
Суть не в АН, а в организации работы по эксплуатации транспортных средств.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру