У сувязі з рамонтнымі работамі часова закрываецца рух транспарту на шэрагу вуліц у Мінску, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Так, з‑за рамонту трамвайных пуцей з 8.00 4 кастрычніка па 5.00 8 кастрычніка закрываецца рух па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Чырвоная да праспекта Незалежнасці.
У сувязі з рамонтам цеплатрасы закрываецца рух транспарту з 1.30 4 кастрычніка да 5.00 6 кастрычніка па вуліцы Бельскага на ўчастку ад вуліцы Панамарэнкі да вуліцы Адоеўскага.
У сувязі з рамонтам чыгуначнага пераезду будзе закрыты рух транспарту з 8.00 4 кастрычніка да 24.00 5 кастрычніка па вуліцы Сярова на ўчастку ад вуліцы Асаналіева да завулку Асаналіева.
У сувязі з правядзеннем работ па капітальным рамонце пакрыцця на праспекце Пушкіна на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да вуліцы Альшэўскага закрываецца рух па палове праезнай частцы з 4 па 9 кастрычніка. Двухбаковы рух будзе арганізаваны па другой палове праспекта.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў выключыць гэтыя ўчасткі вулічна‑дарожнай сеткі са свайго маршруту.