Jarosław Sołomacha, dziennikpolski24.pl

Jarosław Sołomacha, dziennikpolski24.pl

У Польшчы беларускі дальнабойнік насмерць збіў дваіх кіроўцаў, якія высвятлялі адносіны на хуткаснай трасе. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на выданне DziennikPolski24.

Аварыя адбылася ў пятніцу, 9 лютага, на аўтамагістралі S8 паблізу горада Кшэва-Старе (пад Беластокам). Па інфармацыі выдання, два кіроўцы не падзялілі дарогу і дапусцілі нязначнае сутыкненне аўтамабіляў. Пасля гэтага яны спыніліся на хуткаснай трасе і пачалі біцца.

Калі мужчыны апынуліся на праезнай частцы дарогі, іх збіла фура, якой кіраваў грамадзянін Беларусі. Ад атрыманых траўмаў 29-гадовы жыхар Кракава і 40-гадовы жыхар горада Замбрува памерлі на месцы здарэння.

Па факце аварыі праводзіцца расследаванне. Па словах следчых, кіроўца фуры не парушаў ПДР і не меў шанцаў пазбегнуць наезду. Аднак пракуратура выставіла яму абвінавачанне ў здзяйсненні ДТЗ са смяротным зыходам, за што яму можа пагражаць да васьмі гадоў пазбаўлення волі. У ведамстве таксама адзначылі, што не звярталіся ў суд для заключэння кіроўцы пад варту, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе закладу на суму 4000 злотых (каля 1200 даляраў).

Jarosław Sołomacha, dziennikpolski24.pl

Jarosław Sołomacha, dziennikpolski24.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0