14.02.2018 / 22:33

Трэнер зборнай Ямайкі па бабслеі сышла з каманды. А санкі на ўсіх адны толькі ў яе 3

У 2018 годзе жаночая зборная Ямайкі па бабслеі ўпершыню адабралася на Алімпійскія гульні. Аднак за некалькі дзён да спаборніцтваў каманда можа пазбавіцца неабходнай амуніцыі, паведамляе BBC.

14 лютага галоўны трэнер зборнай Сандра Кірыясіс (Sandra Kiriasis) падала ў адстаўку. Немка, якая з'яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай Гульняў 2006 года, распавяла Бі-бі-сі, што Федэрацыя Ямайкі па бабслеі спрабавала «выжыць» яе з каманды, панізіўшы яе і пазбавіўшы доступу да спартсменак. Кірыясіс адмовілася і звольнілася.

Пры гэтым трэнер валодае адзіным бобам (санкамі) у камандзе, за які нясе «юрыдычную адказнасць». Па дадзеных СМІ, такой амуніцыі ў Ямайцы больш няма, а каштуе яно некалькі тысяч даляраў. Найвышэйшага выніку — сёмага месца на Кубку свету — каманда дамаглася менавіта на санках Кірыясіс.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

0
Нонстоп / Адказаць
14.02.2018 / 23:19
Самы час узьняць мясцовы бабслей на новы ўзровень. Наняць гэтую афранемку, пазаду ў боб пару лейтэнантак КДБ зь біятлону каб задаць адпаведны сьвяточны настрой. Замежнае прафесійнае адзеньне ва ўсіх ёсьць, правілы паводзінаў зімою ды на трасе ўсе ведаюць. Танна, практычна, медаль магчымая.
0
Леся / Адказаць
15.02.2018 / 08:54
Давайте, девчонки, на линолеуме! Наблюдала когда-то пацана с куском линолеума на Бастионной горке - прикольно так было. И быстро!
0
Зымяль / Адказаць
15.02.2018 / 13:39
"Забіраю сваі ігрушкі і ухажу с этай пясочніцы. І не пісяйце ў мой гаршчок". 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру