Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаб Зума ў тэлезвароце да нацыі абвясціў пра сыход у адстаўку.

Напярэдадні кіруючы Афрыканскі нацыянальны кангрэс (ANC) даў прэзідэнту два дні на тое, каб пакінуць пасаду. У адваротным выпадку ён будзе зняты з пасады, прыгразілі у ANC.

75-гадовы Зума раней адмовіўся пакінуць сваю пасаду, заявіўшы, што яму ніхто не растлумачыў, чаму яго адстаўкі патрабуюць менавіта цяпер.

У апошні час кіруючая партыя знаходзілася пад беспрэцэдэнтным ціскам з-за скандалу вакол марнатраўства дзяржмаёмасці. Зуму з 2014 года абвінавачвалі ў карупцыі, ён паслядоўна адмаўляў сваю віну.

Гаворка ідзе пра тое, што кіраўнік дзяржавы не вярнуў у казну частку сродкаў, выкарыстаных для рамонту свайго прыватнага дома — у прыватнасці, для будаўніцтва басейна і амфітэатра.

Зума выдаткаваў на рамонт звыш 20 мільёнаў даляраў.

Паліцыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі тым часам працягвае антыкарупцыйнае расследаванне сувязяў Зумы з ўплывовай сям'ёй Гупта: у сераду па гэтай справе былі затрыманыя некалькі чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?