У Пхёнчхане сёння пройдуць індывідуальныя гонкі ў жанчын і мужчын у біятлоне. Нагадаем, што жаночая ўчора была перанесена з-за ўрагану.

Жаночая мае пачацца ў 11:10. Мужчынская гонка пройдзе з 14:15.

Букмекерская кантора Марафон ацэньвае імавернасць таго, што Дар'я Домрачава заваюе медаль у сённяшняй гонцы, у 33% (каэфіцыент 3). Для параўнання, шанцы Скардзіна на заваяванне медаля ацэньваюцца каэфіцыентам 8.

Прапануюцца стаўкі і на тое, што нашы спартсменкі фінішуюць у дзясятцы лепшых: Домрачава — каэфіцыент 1.3, Скардзіна — 1.95, Крыўко — 3.5.

Па каціроўках Букмекерскай канторы Марафон галоўным фаварытам індывідуальнай гонкі па-ранейшаму з'яўляецца Лаўра Дальмаер - ужо двухразовая алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана. Каэфіцыент на яе перамогу — 2.5. 

Таксама у чацвер пройдзе кваліфікацыя ў жанчын у лыжнай акрабатыцы, дзе мы сочым за Ганна Гуськовай, Аляксандрай Раманоўскай і Алай Цупер. Фінал спаборнцтваў — у пятніцу.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0