15.02.2018 / 09:04

Сабака бывае шалёны, кручаны ці бешаны — як казалі ў вашай вёсцы? КАРТА 35

Істоту, хворую на Rabies virus, называюць шалёнай — шалёны сабака, шалёная ліса. Літаратурная норма спынілася на такім варыянце. Але ў розных частках Беларусі для азначэння гэтай з'явы выкарыстоўвалі розныя словы.

Шалёны, кручаны, бешаны і нават дурны — вось асноўныя варыянты.

На карце, якая была апублікаваная ў Дыялекталагічным атласе беларускай мовы, добра відаць гэтыя рэгіянальныя адрозненні.

* * *

А як казалі ў вашай вёсцы? Адказвайце ў каментарах, указваючы свае мясціны.

1
Jihar / Адказаць
15.02.2018 / 09:15
U Liubani ( Minskaja ablada) kazali "šaliony".
0
With / Адказаць
15.02.2018 / 09:20
У Бешанковiцкiм раёне казалi шалёны. А само мястэчка моладзь дзеля смеху Шалёнкавiчамi называла
62
интересующийся / Адказаць
15.02.2018 / 09:33
Сколько в Беларуси городского населения и сколько сельского? Может нужно спрашивать у горожан какая собака, чтобы узнать мнение БОЛЬШИНСТВА граждан Беларуси? 
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру