park.by

park.by

Экспарт кампаній-рэзідэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналогій у 2017-м годзе дасягнуў 1,025 млрд даляраў, павялічыўшыся на 25% да ўзроўню 2016 года. Тэмпы прыросту экспарту ў апошнія гады зніжаліся: + 31% у 2014-м, +21% у 2015-м, + 16% ў 2016-м, а цяпер аднаўляцца, паведамілі ў ПВТ. Агульны аб'ём вытворчасці ПВТ склаў 2,153 млрд рублёў, павялічыўшыся на 20%.

«Узята псіхалагічная планка, — пракаментаваў дырэктар Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі. — У 2016 годзе экспарт парку склаў 820 млн даляраў, а ў мінулым вырас на 25 адсоткаў і ўпершыню ў гісторыі перавысіў мільярд даляраў. Ключавы фактар поспеху адзін, — ясны сігнал ад прэзідэнта ІТ-супольнасці — працуйце свабодна і спакойна, зарабляйце для сябе і для краіны, дзяржава нідзе не будзе замінаць вам, а ўсюды, дзе можа, дапаможа».

«ІТ-індустрыя вельмі тонка адчула гэта добрае і сапраўды шчырае стаўленне дзяржавы. І вось вынік. Гэта поспех не толькі для ПВТ, гэта поспех для ўсёй краіны, бо гэты мільярд даляраў прыйшоў у Беларусь, у нашу эканоміку. Сёння новы дэкрэт адкрывае новыя магчымасці, а, значыць, Бог дасць будуць і новыя поспехі», - пракаментаваў Янчэўскі.

Зарабіць 1 млрд даляраў абяцаў яшчэ першы дырэктар ПВТ, Валерый Цэпкала, але ў 2016-м годзе айцішнікі не дацягнулі да знакавай лічбы. У сакавіку 2017 года пасаду дырэктара ПВТ заняў Усевалад Янчэўскі, і ўзяцце гэтай мяжы ідзе ў актыў яму, піша Tut.by.

У 2017 годзе ў ПВТ створана 5160 новых працоўных месцаў, што ў 1,6 разу больш, чым ў 2016 годзе. На канец 2017 года ў кампаніях ПВТ працуе 32 600 чалавек. Таксама за мінулы год рэзідэнтамі ПВТ распрацавана і ўкаранёна сучасных ІТ-рашэнняў для айчынных прадпрыемстваў і арганізацый на 172,6 мільён рублёў (104% да 2016 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0