Больш за 1,8 тыс. беларусаў прабеглі з 9 па 11 лютага ў зале і на вуліцы падчас сацыяльнай ініцыятывы «Зімовыя бегавыя гульні: #velcombegom». Іх кіламетры velcom перавёў у 27789 рублёў і перадаў Паралімпійскаму камітэту Беларусі ў дапамогу дзецям з інваліднасцю.

«Зімовыя бегавыя гульні» сталі адной з самых маштабных бегавых ініцыятыў, якія праходзяць у Еўропе ў халодную пару года. Больш за ўсё людзей выйшла на «добрыя прабежкі» ў Мінску. Нямала кіламетраў таксама прыйшло з абласных і раённых цэнтраў. У дапамогу дзецям бегалі і за мяжой — перш за ўсё, у ЗША, Францыі, Расіі, Турцыі, Шры-Ланцы і Егіпце.

Усе бегуны былі ўмоўна падзеленыя на дзве каманды. Тыя, хто бегаў на вуліцы, сабралі разам 11 256 км. Аматарам займацца зімой на трэнажорах скарылася адлегласць у 5277 км. Кіламетры каманды-пераможцы velcom перавёў у рублі з падвойным каэфіцыентам, усіх астатніх — без падваення. Тым мамым ў дапамогу дзецям было сабрана 27.789 рублёў.

Сертыфікат на ўсю суму першы намеснік генеральнага дырэктара velcom Мікалай Юшкевіч уручыў генеральнаму сакратару Паралімпійскага камітэта Мікалаю Шудзейку. Сабраныя бегам грошы будуць перададзеныя ў дзве маладзечанскія школы-інтэрнаты, у якіх выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю па зроку і пры скаліёзе. Сродкі плануецца выдаткаваць на рэканструкцыю стадыёна для заняткаў фізкультурай і ўцягванне дзяцей у вялікі спорт.

Падчас «Зімовай бегавых гульняў» было ўсталявана некалькі рэкордаў. Так, бабруйчанін Віктар Няжэльскі паказаў найлепшы вынік краіны па 12-гадзінным бегу на бегавой дарожцы, пераадолеўшы за гэты час 124,23 км. У гэты час 70 спартсменаў з Федэрацыі прыгодніцкіх гонак «намалявалі» ў Мінску пяць алімпійскіх кольцаў працягласцю 50 км. А 60-гадовы марафонец Яраслаў Таргоўкін прабег 10 км праз якуцкую раку Лену ў 31-градусны мароз.

«Зімовыя бегавыя гульні» таксама адрознівала наяўнасць гімна — новую песню прысвяціў бегунам гурт J-Mopc. Акрамя таго, увагу прыцягнулі два незвычайныя забегі — у валёнках і на бегавых дарожках.

«Маштаб зімовых прабежак у дапамогу дзецям пераўзышоў нашы чаканні. Нягледзячы на мароз, на іх адважыліся 1,8 тыс. чалавек, сумарна пераадолеўшы больш за 11 тыс. км. Усё гэта паказвае на тое, што бегавая супольнасць у Беларусі імкліва развіваецца і што ўсё больш неабыякавых людзей гатовыя зрабіць свой уклад, — лічыць начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. — Паказальна, што колькасць тых, хто бегаў на свежым паветры, аказалася большай за тых, хто практыкаваўся на трэнажорах. Беларусам спадабалася бегаць зімой, холаду ніхто не спалохаўся».

«Зімовыя бегавыя гульні» прайшлі з 9 па 11 лютага пры падтрымцы Паралімпійскага камітэта. Акрамя дапамогі дзецям, ініцыятыва была закліканая стымуляваць развіццё бегавой супольнасці. Акрамя таго, яна паказала карысць бегу ў зімовы перыяд, калі чалавек у найбольшай ступені адчувае недахоп фізічнай актыўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0