15.02.2018 / 13:11

Першым прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў прыхільнік «рускага свету» 56

43-гадовы Алег Раманаў прызначаны першым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Многія ў Гродне лічылі, што Раманаў можа стаць і рэктарам, але выбар Лукашэнкі тады паў на гісторыка Ірыну Кітурку.

Алег Раманаў. Фота pokrovgrodno.org.

Хто ж такі гэты Алег Раманаў? Пра яго ходзяць вельмі супярэчлівыя водгукі. Нарадзіўся Раманаў у Гродне. Скончыў біялагічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. Зрэшты, гэта не перашкодзіла яму пачаць будаваць кар’еру як філосафу.

Алег Раманаў — выхаванец легендарнага загадчыка кафедры філасофіі Часлава Кірвеля. Гэта адзін з самых адыёзных прыхільнікаў «рускага свету» ў Гродне. Кірвелю 72 гады. Ад 1981 года ён загадчык кафедры філасофіі Гродзенскага ўніверсітэта. Да гэтага навукоўца працаваў у Політэхнічным інстытуце ў Камсамольску-на-Амуры.

Летась Кірвель напісаў у «Беларускай думцы», што Францішак Скарына, Якуб Колас, Васіль Быкаў — гэта часткі рускага свету. Адметна, што тры гады таму Кірвель на старонках «БелДумкі» ўжо выступаў з артыкулам «Усходнеславянскі свет: куды ісці?», у якім ён аднёс беларускі народ да ўсходнеславянскай праваслаўна-хрысціянскай цывілізацыі.

Раманаў нават публікаваўся нямала з Кірвелем, ён пераняў ягоныя погляды адносна таго, што беларусы — гэта частка ўсходнеславянскай цывілізацыі.

У 2014 годзе Алег Раманаў адначасова выдаў дзве манаграфіі. Адну ў Гродне пад назвай «Усходнеславянская цывілізацыя ў гарызонце адкрытай гісторыі». Другую ў нямецкім Саарбрукене — «Усходнееўрапейская цывілізацыя і глабальная дынаміка». Кнігі практычна ідэнтычныя па змесце. Нямецкае выдавецтва LAMBERT Academic Publishing адметнае тым, што за грошы выдае без рэдактуры і карэктуры рускамоўныя манаграфіі.

У назвах працаў Алега Раманава Беларусь фактычна не гучыць, водгукі ідуць выключна да «ўсходніх славян» ці Расіі. Вось некаторыя яшчэ публікацыі гэтага аўтара: «Імперская парадыгма ў перспектыве палітычнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў», «Да праблемы духоўна-ментальных падстаў гаспадарчай дзейнасці ўсходнеславянскіх народаў», «Мадэрнізацыйная стратэгія ўсходнеславянскіх грамадстваў: сусветны вопыт і цывілізацыйная спецыфіка», «Руская філасофія ў духоўным вопыце усходнеславянскіх народаў: мінулае, сучаснасць, будучыня», «Сацыяльныя ідэалы ўсходнеславянскіх народаў як адказ на выклікі глабалізацыі» і г.д.

Сяргей Герман, выпускнік магістратуры гродзенскага гістфака, дзеліцца сваім досведам стасавання з Алегам Раманавым: «Чалавек вельмі савецкі, з «праваслаўем галаўнога мозгу», прабачце, буду казаць груба. Там уся кафедра такая. Адзін з любімых твораў Раманава — гэта «Людзі на балоце». На занятках ён шкадуе аб развале Савецкага Саюза, што развалілі такую вялікую імперыю, дзе мы былі пад эгідай Расіі-матушкі».

«Усе чакалі, што ён стане рэктарам. Але ў будучыні ён спакойна можа стаць і рэктарам. Апранаўся ён спакойна: джынсы, швэдар. У прыватных адносінах не сказаць, што ён непрыемны чалавек, але погляды ягоныя вельмі своеасаблівыя. Нападаў на лекцыях і на дэмакратычную частку грамадства.

Калі казаць пра ягонага настаўніка Кірвеля, то, калі я здаваў экзамен яму па-беларуску, то мяне называлі «прыдуркам», казалі, што правільна зрабілі, калі выгналі выкладчыкаў з гістфака. Казалі, што «чорная арыстакратыя» кіруе ўсім светам. «Я не скажу вам канкрэтныя імёны, бо гэта можа быць небяспечна для вашага жыцця, але я іх ведаю», — казаў Кірвель. Яны працуюць, пішуць, выкладаюць. Гэта такая гісторыя, старая як свет».

У студзені Аляксандар Лукашэнка ўручыў дыплом доктара навук Алегу Раманаву. Часта сустрэчы з Алегам Раманавым ладзяцца ў храме свяціцеля Лукі Крымскага ў Гродне.

Зміцер Панкавец

7
дзяркач / Адказаць
15.02.2018 / 13:23
Дзівіць, якія пладавітыя на дзяцей рускія, якія сюды едуць - па 5-6 нараджаюць, узяць таго ж фашысцкага бацюшку-педафіла с РФ. І паглядзіце, якія яны пладавітыя, гэтыя фальсіфікатары гісторыі - пішуць багата як могуць, як той каларацкі жук, якія намагаецца накідаць паболей лічынак, каб знішчыць ураджай. І на захадзе асабліва не замарочваюцца. Нядаўна глядзеў галівудскі фільм "Ліга справядлівасці" - аказваецца АЭС выбухнула 30 гадоў таму у Польшчы !
6
Альфа / Адказаць
15.02.2018 / 13:24
Неприятный
5
Guinness / Адказаць
15.02.2018 / 13:25
рускасветнасць перадаецца як вирус пры суворым мужчынскім сяброўстве альбо ад вучыцеля да каханага вучня подчас хвіласоўскіх заняткаў.

Дарэчы ў Гародне ёсць яшчэ кубло такіх гісторыкаў. А прычына адна - занадта высокая канцэнтрацыя палітрукоў ЗГВ на кв. км.
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру